І ўсё ж такі, куды нас гэта прывядзе?
12.2019
*****
Горад прачнуўся, людзі ажываюць.
І прабудзілася святло душы.
Хто не знайшоў яго, блукаюць,
У цемры рабства, цішыні.
Шырока плошча…шмат людзей,
Узняліся абараняць свабоду.
Мірны пратэст жудасных падзей!
Сляды загінутых у грому.
У памяці застануцца імёны,
Тых, хто ратаваў і ўратуе нас.
Плячо ў плячо, побач – разам мы героі!
Уздымем бел-чырвона-белый сцяг.
Не суціхаюць цэлыя гурты.
Па ўсёй краіне чутны нашы словы.
Хопіць тэрору, гвалту і хлусні!
Дзеля святла, нашчадкаў, волі!
11.2020
*****
Гляжу на шмат розных вачэй –
Розныя гісторыі іх бачу!
Жыццё праходзіць без начэй,
Дзе балбатня ідзе на здачу.
Кашмары, арганізм да збою.
Чытанне кніг для добрых сноў
І рыхтаванне да спакою,
У цішыні без усякіх слоў!
Раніца, з голымі нагамі
І прывітанне свету зноў!
І да гарбаты ціхім крокам,
Я прабіраюся, як воўк.
Бібліатэка поўніцца няхутка,
Залежна ад маіх сустрэч.
Праходзяць добра дні ці брыдка,
Кладзецца ўсё між плеч.
І я, сабраўшыся, нібы ў падарожжа.
Захоўваю ў сябе настрой!
Каб пазбіраць, як збожжа,
Бушуючы людскі прыбой.
Потым рабіць свае высновы,
Не марнаваць у разважаннях час.
І не трапляць у дрэнныя ўмовы,
А мець разважлівы адказ!
07.2018
*****
Пасля цёмных вясновых прыгод,
Трымаю шлях я раніцай халоднай.
Праходзячы праз вуліцы двароў,
Да цэнтра гораду, паходкаю свабоднай.
Вяртаюся, пад сонца прамяні.
Нясу ў сабе гісторыю мінулай ночы!
Зніклі ў небе хутка ліхтары,
Не заўважаючы, колькі яшчэ мне крочыць.
А што да сну? Я не адмоўлюся!
Чакае ён мяне ў кватэрных сцен.
Калі скажу дзе быў, не памылюся,
Што ў гасцях сустрэў я новы дзень.
Там і пакінуў мінулае ў ночы, сваё.
Я адчуваў палёт да зорак прыгажосці.
І не бянтэжыўся, нібы ведаў, гэта ўсё маё –
Не губляючы часу сваёй маладосці.
Дыхаў на поўную, словы толькі цёплыя.
Я ад суботы да нядзелі не трымаў высноў!
Не быў я лішнім, абдымкі былі родныя,
Кіпела ў венах дужа кроў!
Калі на вокнах пасвятлела, значыць,
Час да вяртання мой прыйшоў!
І вось я крочу, спынілася ж спатканне,
Іду я з думкамі дамоў.
01.2019
*****
Гады матляе каляндар,
А нянавісць знутры расце.
Збіраю жудасных пачвар.
У венах боль цячэ.
Трываю, пакуль ёсць сілы!
Сябе трываю, які я ёсць!
Па сэрцу цяжка білі –
Складаны, брудны лёс.
Пакуль жыву, пакуль чакаю!
Не выпускаю з сябе зло.
Па гарадах чужых блукаю,
Каб не ўпасці жудасна на дно.
І калі знікнуць мае сілы –
Знікну з свету я.
У напружанні ўсе жылы.
Балючая ідзе ўнутры вайна.
Колькі змагу яшчэ пражыць?
Не ведаю я гэтага адказу.
Але пасля, цела спаліць.
Запомніце вось гэтую фразу.
12.2017
*****
Ты для мяне прыемны чалавек!
Цябе трымаю ў абдымках.
З табой не які страх
Не апануе на памылках.
Бяру цябе. І да палётаў,
Мы крылы вольна раскрываем.
Нябачна хмар і змрочных фарбаў.
Сябе ў небе паляпшаем.
Ляцелі мы праз гурт людзей –
Наогул іх не заўважаем.
Каханне сэрцам. Усё вышэй.
Занадта шчасце адчуваем!
Маё святло, мой свет, цяпер цудоўны.
Ад слоў, усмешкі і жыцця!
Бо зараз, час шыкоўны:
З табой яднанне, цяплыня!
05.2020
*****
Калі ўбачыў позірк твой,
Сустрэліся ўпершыню вачамі.
Я нібы страціў голас слоў.
Пачатак зносін паміж намі.
Плынь адчуванняў закранула
І вось мы побач, час размоў.
Ваколье нас не закранала,
Не заўважалі яго фон.
Агульнасць тэм мы не шукалі –
Само знайшлось, аб чым казаць.
Усмешкі твараў не сціхалі!
Вельмі прыемна разам быць.
Хутка прыйшло і развітанне.
І не злічыць нашых хвілін.
Я запытаўся пра спатканне –
Згадзілася на сем гадзін.
07.2019
*****
Я без сустрэчы прамяня,
А мне ж так хочацца сагрэцца!
Агонь прытворны і што дня –
Фальшыва сэрца б'ецца!
Не адгукаецца на словы сонца.
Хаваецца за хмарамі…як жа я?
Блукаю і шукаю я бясконца,
Неба блакітнага і чыстага.
У цені смутку і надзеі,
Я мару, гледзячы наверх.
Наперадзе яшчэ мае падзеі!
Ад барацьбы яшчэ не збег.
У шэрым холадзе маўчала,
Усё асяроддзем, побач бед.
Дзе я з'яўляўся – зацiхала.
Я непадобны на астатні свет!
Вецер не дужа сёння моцны,
Каб разагнаць над галавой,
Аблокаў хвалі, дзе ёсць сонца.
Таму шляхі мае бяз слоў.
Шукаю цяплыню, бо гэта мэта!
Не адступлюся, не схілюся я!
І да сапраўднага святла імкнуся.
Да добрых адчуванняў пачуцця.
02.2019
*****
У музыцы я раствараюся на ноты
І хочацца мне танчыць, расквітаць!
І адцягнуцца, каб падчас маркоты,
Наогул пра яе не ўспамінаць!
Люблю я ўслухоўвацца ў словы,
Нібыта ў іх сябе хачу знайсці.
Ці хуткі рытм, або павольны –
Я расчыняю ўсе пачуцці, што ўнутры.
Ёсць шмат цікавых у свеце песень,
Якія дакранаюцца душы!
Дзе падабенства суму ў восень.
Ці весялосці росквiту вясны.
Які настрой, такія чутны жанры!
Што дапаўняюць рознасць глыбіні.
Малююць атмасферу рознай фарбы.
Скарб усёй планеты песень вышыні!
01.2019
*****
Шкада, што мы не сустрэліся зноў.
Напэўна, наш лёс не хоча таго –
Каб мы не звязаліся гукамі слоў,
Не марнаваўшы адзін аднаго.
Без усякай патрэбы на доўг.
Без просьбы, проста ўбачыць.
Ды так, каб размовы на двох.
Жыццё па-рознаму крочыць.
Дарогі, прычыны, адлегласць.
І на патрэбы губляем мы час.
Нібы прайшла ўжо вечнасць,
Цябе я не бачу скрозь мас.
Сустракаю я многіх, але не цябе.
Усіх выпадкова. Дзе дзелася ты?
Хаваем мы праўду, усё ў сабе,
Зачыніўшы пытаннем хады.
Што гэта зменіць, так або не?
Ці будуць выдаткі, прыемнасць?
І без патрэбы, але па віне –
Пісьменнік, жыццёвая беднасць.
09.2018
*****
Ісьці куды, мне не кажы!
Я вырашыў свой лёс накіраваць
На пераплёт рознай мяжы,
Дзе буду рознасць набываць.
Я не хачу губляць свой час,
На аднолькавасць людзей і дзён.
Не варта? Чаканне на параз.
Нераз, але кранае гэта нас!
А колькі перамог жа будзе?
Хачу даведацца ўсё часцей.
З бакоў стаяць і кажуць суддзі,
Ды льюць у вогнiшча алей.
Я не баюся, трэба сбегчы, бегчы!
Не азiрацца і не вяртацца надалей.
Хопіць ляжаць на цёплай печцы,
Бо страціў усё, што меў.
Хто скажа: “Звар'яцеў!”
Я летуценнiк, гэта так, але не важна!
Я здоліў вас, да мары я хацеў –
Адчынена цяпер мне мапа!
01.2020
*****
Адпусьці мяне мая любоў.
Дай подых вольнага паветра!
Каб ня чапала серца боль,
Бо неўзаімна гэта.
Я да цябе, ты ад мяне.
Я з пачуццямі, гэта бачыш…
І ты цураешся мяне!
Ты для мяне, шмат чаго значыш.
Не згасла полымя яшчэ
І не сціхаюць спрэчкі ў галаве.
Як ставіцца мне да цябе,
Калі ты наблiжаешся, звярнулась да мяне?!
Бо іншы раз, перасякаюцца шляхі –
Мы сустракаемся, як ты не хочаш!
І сэнс размоў, як і раней, тугі.
І неўзаемнасць змрочна, побач.
Не адпускае прыцягненне
І не дае спакою мне!
Патрэбен час, каб да цябе імкненне,
Заціхла так, як падабаецца табе.
03.2019
*****
Без рыска няма мне свету,
Не адчуваю, як ідзе жыццё!
На зэдліку, трымаючы газету,
Сыходзіць вера і быццё.
Штодня, успамінаю ўсе выпадкі,
Якія здараліся са мной.
Свярбяць ўчынкамі далонькі:
Хачу на рынг, хачу ў бой!
На сценах кажуць усе карціны,
Пра подзвігі, прыстойных дзён.
Прайшлі хвіліны і гадзіны,
Абсыпаўся над дахам клён.
Як адцягнуцца, і знайсці замену,
І прагнуць, што даспадобы мне?
І адчуваць памеры, меру,
А не трымаць гэта ў сне!
Шкада, не скінуць мне благое,
Апошні год зламаў мяне.
Да перамог, сэрца слабое,
Плата ў болі, у цане.
08.2017
*****
Мне цяжка жыць у адзіноце.
Мяне ніхто не разумеў.
Магчыма, зараз верш ня ў модзе
І я падтрымкаю пусцеў.
Сябры неведаюць навошта.
Не заўважаюць, нібы, сваякі.
Мне аднаму зусім няпроста –
Мэты руйнуюцца ў цішы.
Я нібы захварэў радкамі!
Яны прыходзяць зноў і зноў.
Мне не адмовіцца і так з гадамі,
Я душу імі толькі грэў.
Ніхто не ведае, якое шчасце,
Пры заканчэнні верша ў мяне.
І без цiкавасцi, нават не варта,
Абгрунтаванне ставіць да мяне.
07.2019
*****
Чаму? А ёсць адказ?
Сур'ёзна…гэта вашае пытанне?!
Не ўпершыню і не ў апашні раз…
Няма адказу – ёсць каханне!
Сапраўдна ўсё, хлусня або сымпатыя?
Абмеркаванняў дужа шмат!
Без вынікаў уся гэта сітуацыя?
Бяз вылічэнняў якасных прылад.
А вас цікавіць…мяне не.
Хай, адчуванні граюць у кожным.
Абудзяць душу і адказ нясе,
Дзе тлумачэнні стануць не патрэбным.
Не! Ні ёй, ні мне таксама.
Мы адчуваем пачуццё знутры:
Для нас усё афарбавана,
Яскравым колерам у жыцці.
Нажаль, незакаханныя тут толькі вы
І сёння вас гэта натхняла!
Як мы сустрэліся, рамантыку знайшлі –
Ні толькі гэта вам цікава.
А што цяпер, што ў нас у двух?
Які жа свет тут мае месца?
Мы ў каханні, шчаслiвыя не ўслых!
Гульнёю вам гэта здаецца.
Вы заставайцеся, а мы далей!
Адрозніваем вашы думкі.
Нас зразумееце, але пазней,
Бо розныя душэўныя рахункі.
05.2019
*****
А вось і скончыўся наш лістапад!
І зніклі мы, уласнае жыццё блукае.
І ў думках толькі ты, у апошні час.
І пачуццё кахання, зноў-такі, лунае.
Цяпер адзін, у падарожжы забыцця.
Павіннен я прайсці гэту дарогу.
Да атрымання шляху новага жыцця,
А не губляцца ў стане суму, змроку.
12.2020
*****
Не варта мне адпачываць,
Бо час гады мае матляе.
Мне трэба яшчэ працаваць!
Пакуль надвор'е дазваляе.
Вятры не гоняць мяне ў спрэчкі.
Сонца не дазваляе замярзаць.
Але хацелася б мне ведаць,