Балада аб згубленым шчасці
Дзіця, адкрыўшы толькі вочы,
Згубіла ўжо сваю надзею:
Няма цяпла халоднай ноччу,
Што нават зоры халадзеюць.
Згубіла шчасце немаўляці,
І вочы болем мігацяць,
Бо з малаком адзінай маці
Ўсе атрымоўвае працяг…
*
У брудзе дзён, у чысціні аблокаў
Усё будзе Ён чакаць, чаго няма,
І заружовеюць заходам шчокі,
Але бяда не здолее зламаць!
Шукае Ён у сэрцы прыгажосці,
Яму не трэба шчасця ад жыцця:
Ён ўжо шаслівым быў у маладосці –
Цяпер не хоча болю пачуцця.
І што трэба Яму – невядома:
Агурок і гарэлкі стакан?
На душы Яго дзіўная стома
Ад старых незагоеных ран.
Сэрца болей ужо не пяе,
А Ён прагне былое вярнуць –
Гаварыць зноў, як любіць яе,
І “Кахаю цябе” зноў пачуць!..
* *
*
Матулі (Балада аб маці)
Я слухаю, як дождж пяе,
Ты слухаеш яго таксама?
Мяне ў свеце не стае,
Цябе ж даўно няма ўжо, Мама..
І ў памяці яшчэ жыве
Той твар, прыгожы і халодны…
Перада мною паўстае
Твой вобраз – велічны і родны:
Як Ты спяваеш калыханку
Свайму адзінаму дзіцяці,
Не спіш, бывае, і да ранку
Ці ля маёй прыснеш краваці.
А спеў Твой, ціхі, мілагучны,
Пяшчотай поўніўся, бывала,-
Ты па-сапраўднаму, не штучна,
Каханне мне падаравала.
Не раз, стаміўшысь, засынала
На гэтым вось драўляным стуле…
Шкада, што ведаў Цябе мала,
Мая адзіная Матуля!..
Мяне адна Ты навучыла,
Як трэба жыць сярод людзей,
І на нябёсах Ты сачыла,
Як не стае маіх надзей.
І ў Цябе было жаданне –
Калі пабачыць ту дзяўчыну,
Якую назаву каханай,
Якая стане мне адзінай…
Ты трапіла, бясспрэчна, ў Рай,
І значыць, больш нам не сустрэцца!..
Я ўсё гляджу на небакрай –
І сэрца на кавалкі рвецца…
* *
*
Ідэал Мары
Лагодная няўпэўненасць у позірке тваім,
Яна вачыма прызывае верыць,
І не магу, шкада адмовіць ім –
Іх глыбіні і колеру памераў.
О, дзякуй, Божа! За яе напеў,
Што веснавой парою так гучыць,
За вуснаў полымя, якое не паспеў
Я атрымаць… Яна ў цішы маўчыць:
Яна ў змове з Ідэалам Мары,
А пачуццё мацнее ўсё – каханне!
Чаму з табою існуем не ў пары
Мне наша Зорка скажа на світанні…
Ёсць Мары Ідэал у казачнай краіне –
Я там спаткаў цябе ў зорную хвіліну.
І сэрца хай, шалёнае, загіне,
Але ты застанешся мне адзінай…
Лагодная няўпэўненасць у рухах,
І здасца мне, што ветрам пакахала,
І дождж дазволіць яе шчасце слухаць,
Але ўлюблёнаму дажджа занадта мала!..
* *
*
Забыта… Нясецца імгненнае полымя –
Нясецца праз годы, змяняючы час.
Забіта… І лісце на клёнах, ўжо кволае,
Павольна абсыпле, ледзь плачучы, нас.
Світанне – і сонца ўстае над азёрамі,
Асвеціць вясёлкай пануры лясок.
Ці помніш, як былі з табою мы зорамі,
Як з вуснаў тваіх піў кахання я сок?
Шукаем мы сэнс у жыцці бессэнсоўным,
Шукаем шляхі да чужых перамог,
А ўсё, што магло б быць карысным, цудоўным,
Пакінулі мы па-за светам дарог.
Аднойчы звярнуўся да неба ўпотай:
“Ці можам мы шчасце калі атрымаць?”
“Аб шчасці маўляе такая істота!?
Вучыся жыццё, чалавек, паважаць!”
* *
*
Жанчына Яго Жыцця (Балада аб смерці)
Ён не шукаў Яе па свеце –
Яна заўсёды разам з ім была,
І марылі Яны аб дзецях,
А смерць ўлюблёным згоды не дала…
Імёны іх нам невядомы:
Каханы і Каханая, напэўна.
Ён для Яе быў казачным героем,
Яна была – багіня і царэўна!
“Мы разам будзем да апошняе хвіліны
І не пакінем тога пачуцця,
Што прымушае зваць Цябе адзінай,” –
Так Ён казаў Жанчыне Усяго Жыцця.
Ў Яе апошнюю хвіліну
Яе далонь са слёзьмі цалаваў,
Калі ж Анёл Яе адну пакінуў –
Ён з болем долу на калені паў…
*
І Ён прымусіў Сонца не свяціць,
І Ён прымусіў Зоры ноччу спаць.
“Заўсёды буду я Цябе любіць…”,
І з іменем Каханай Ён жыццё аддаў.
* *
*
Маё Сапраўднае Каханне
Прысвячаецца Радзіме…
У роспачы дзён, на ростані зорак
Я цябе цалаваў – ты якая на смак?
Праз цябе піў салёных слёз мора,
Я табе прысвячаў міліёны падзяк.
Я кахаю твае палымяныя вочы,
Што мне зорамі свецяць у цемры людзей,
Мне не трэба ніколі нічога апрочай:
Толькі іх цішыня, і сузор’е надзей,
І твае валасы, што цалую ўночы,
Іх пяшчоту заўсёды трымаю ля сэрца,
А ўсмешка вернасцю заўсёды побач –
Песняй мілагучнай па прасторы льецца…
А я сэрцу твайму, а я вуснам тваім,
Што чырвонеюць моцна – да самай любові –
І што пояць мяне смачным мёдам сваім,
Раскажу аб каханні на матчынай мове…
Мы сустрэлісь з табой, каб навек разам быць,
Ты – напеў веснавы маёй сумнай душы,
Тваёй кветкі святло проста так не забыць,
І пачуцця між намі не бачна мяжы!
* *
*
Мяжа Пачуцця Між Намі
Прысвячаецца Мяжы Пачуцця
Хто бываў па-за ёй хоць аднойчы,
Той ісціну ведае:
Паўсюдна разам з намі крочыць
Каханне з бедамі.
Я ведаю сваёй душы мяжу:
Я так баюся!
Я ад ільда твайго дрыжу,
Інакш – прымусіш…
*
За мяжой пачуцця засталося Каханне –
Усё, чаму я свій лёс прысвяціў…
Нечакана прыйшло гэта наша расстанне,
Пачуццё, быццам восенню лісце, трымціць.
За мяжой пачуцця засталося трымценне,
І нічога не чуць, акрамя цішыні.
Скінь да долу сваё ўсё адзенне
І няўпэўнена руку маю ты крані,